(no subject)

Jun 13, 2010 20:48

Якая ноч - якая навальніца! Я ўжо бачыла, як гасьцінны шляхціц Завальня ставіць на вакно зыркую сьвечку, запрашаючы ў хату позьніх вандроўнікаў.
- У цябе ноўт каля вакна, - нешляхетна заўважае ён, кідаючы погляд на залітую буйнымі кроплямі тэхніку. Вось млін! І трэба ж забыцца на яго каля падваконьня! Але не бяда, трывалы Acer яшчэ й ня тое перажываў!

Вецер-вецер-прахалода!

Неба шалела ў шчасьлівай лютасьці, сьпявала пераможную песьню магутнасьці і кідала на зямлю асьляпляльна прыгожыя бліскавіцы!



MORE!
(у сэнсе ня "мора", а "яшчэ!!!")

маё, фота

Previous post Next post
Up