Нейкі прыемны спакой. А мажліва тупы спакой. Адчуваньне поўнага абнаўленьня арганізму пасьля нядаўняга абраду адмысловага, хоць і ня надта заплянаванага, "ачышчэньня". Кшталту з новага ліста. Толькі тым жа почыркам. І з тымі ж галоўнымі мэтамі і задачамі. Новага не напішацца?..