Фрэндацыд

Mar 05, 2019 20:53

Я так вам распавяду, паньства: людзі змяняюцца. І не заўсёды ў лепшы бок. Тут, дзеля дакладнасці, трэба зразумець, што тое, што для адных ёсць лепшы бок, для іншых - горшы і наадварот. Таму я са свайго пункту гледжання мяркую аб лепшым і горшым.

Ну, а змяняе людзей асяроддзе. Асяроддзе, у сваю чаргу, можа змяніцца само, раптоўна, і чалавек вымушаны змяняцца з ім, ці неяк унутрана ці геаграфічна эміграваць. Так, чалавек можа выбраць асяроддзе, з даступных яму, на свой густ, як пісаў спрадвечна рускі (смайл) паэт Юры Левітанскі, «Каждый выбирает для себя женщину, религию, дорогу».

Тут трэ распавесці, што першае, другое і трэцяе я абраў наўмысна, свядома і, будзем спадзявацца, надоўга. Што наконт канкрэтна маёй дарогі - дык яна мусіць пралягаць як мага далей ад так званага рускагаміру™ (далей - РМ™). Гэта значыць, што я (і сям'я мая) на альтэрнатыўнай аснове ніколі не набуду расейскую прадукцыю, нават на безальтэрнатыўнай - ніколі не буду глядзець іхні кінематограф, слухаць іхняе музло, а каб паліва для аўтамабіля ды ацяплення гэныя калхазаўры не выбралі за мяне абсалютна безальтэрнатыўна, то і тут я абраў бы нешта іншае. Зразумела, гэта тычыцца наведвання іх гарадоў, паездак у пакуль што, нажаль, іхні Крым, і гэтак далей, супрацоўніцтва, асабістых стасункаў і г.д.

Гэта - гігіена.

Адкуль такая непрыхільнасць спытаеце вы? Для тых, хто ўсё яшчэ не зразумеў, я не магу стасавацца ніякім чынам з людзьмі і структурамі, якія хочуць каб Беларусі не існавала як краіны, нацыі і матэрыяльнае катэгорыі. Да таго ж, яны вельмі паспяхова рэалізуюць свае мэты.

На жаль, некаторыя з маіх сяброў на свой густ выбралі іншы шлях. Ці шлях выбраў іх, а ім і так добра. Яны не здолелі, ці не захацелі самаізалявацца ад прапаганды, ад інфармацыйнае сферы краіны-агрэсара, ад іх тэлебачання, навін, кіно, музыкі, культурнага ўплыву. Таму, з даволі прагрэсіўных людзей, пад націскам РМ™ яны, на жаль, пачалі мяняцца, а некаторыя - нават абскаціньвацца. Я яшчэ цярпеў іхняе «нуаштотакова?», калі пытаўся, а навошта ты, умоўны вася, ездзіў на каляды ў маскву агеньчыкамі любавацца, цябе хіба не абурае вось гэтае, ва што яны пераўтварыліся за апошні час? Яле, на жаль, у адзін момант абскаціньванне пад уплывам PM™ дайшло да нейкага пункту незвароту, калі людзі дазваляюць сабе за агульным сталом пытацца «а колькі ў цябе было баб?», «а колькі ты зарабляеш?», бяручы лічбы са столі, ды апускаючыся да спробаў булінгу. Гэтакае быкаванне ў стылі расейскіх серыялаў пря мянтоў, жаўнераў, крымінал ды ГБ. Толькі мяне не пабуліш. Я сам троль 80 lvl. У падобным выпадку размова ў мяне кароткая, і фрэндацыд непазбежны.

Бывайце. Нам не па дарозе. Толькі памятайце -- РМ™ забівае.

вата

Previous post Next post
Up