Space Oddity па беларуску

Feb 09, 2020 21:14

Я - «Зямля», Фама, прыём!
Астранаўт Фама, прыём!
Шлем бяры ды выпі пяць пілюль з бялком!

(Дзесяць) Астранаўт (дзевяць) Фама, прыём (восем)
(сем, шэсць) Пайшоў адлік (пяць), ідзе разгон (чатыры)
(тры, два) Ёсць адрыў (адзін), хай будзе з Вамі добры Бог (старт!)

Астранаўт Фама, віншуем вас,
Палёт ідзе як след!
Вас па костках разбірае Інтэрнэт :)
Час забыць пра страх і выйсці ў Сусвет!

Гэта я, Фама! Зямля, прыём!
Я адчыняю шлюз!
Я лячу як бусел,
так,
я гэта зрабіў!
Зараз іншым выглядае небасхіл!

Ён, з гэтай металічнай бочкі --
Як вало-ошкавы абшар,
І, быццам шар, Зямля,
ды іншых слоў не маю я.

Я ляцеў праз сотні тысяч міль,
Але ў душы спакой
Зараз карабель -- як добры сябар мой.
Перадайце жонцы -- хутка буду з ёй!

Я - «Зямля», Фама, адбой!
У нас сігнал «сістэмны збой»!
Як чуваць, Фама, прыём?
Як чуваць, Фама, прыём?
Як чуваць, Фама, прыём?
Як чу...

...-ваааа-ндрую ў металічнай бочцы.
Меее-сяц нада мной,
І быццам шар, Зямля, ды іншых слоў не маю я...
Previous post Next post
Up