займальная кампаратывістыка

Nov 03, 2012 16:01

Працягваю даказваць, што беларускія літаратары - самыя атрактыўныя літаратары. Спачатку вынікі галасаванкі, прысвечанай класікам. Прынялі ўдзел 53 чалавекі.
На ганаровым трэцім месцы з 10 галасамі (17,2 %) апынуўся Уладзімір Дубоўка *шумавая застаўка, апладысменты* :).
Срэбны медаль належыць, як і належыць, Максіму Багдановічу (12 галасоў, 20,7%) *захоплены гул*.
І, нарэшце, званне секс-сімвала беларускай літаратуры...  прысуджаецца... Міхасю Стральцову! За Стральцова прагаласавалі 15 чалавек (25,9%) *аркестр, туш!*
Прыз глядацкіх сімпатый, відавочна, належыць недальнабачна не ўказанаму мною сярод кандыдатаў Янку Купалу, за якога абурыліся, і справядліва, 5 чалавек :).

Цяпер пра жывых і сексуальных :). Ацаніўшы магчымыя наступствы, Павагаўшыся, я вырашыла ўсё ж не складаць топ-10, а пайсці іншым шляхам. Паколькі ў папярэднім допісе актуалізавалася праблема двайнікоў, прапаную суб'ектыўнае супастаўленне "Нашы людзі ў Галівудзе" :). 
Паехалі.

Усевалад Сцебурака наш і Брэд Піт






Віктар Жыбуль і Брус Райт






Віталь Рыжкоў нагадвае мне адразу некалькіх галівудскіх секс-сімвалаў. Да прыкладу, Дэрэка Лі.





Ці Джоша Лукаса.




А на гэтым фота - яшчэ парачку :).




У вызначэнні галівудскага "брата" Альгерда Бахарэвіча я таксама разгубілася. Выбрала дваіх. Кевіна Дзьюранда і




Віктара Рыверса.




У Аляксея Арцёмава, нягледзячы на юны ўзрост (калі што - гэта камплімент :), знайшоўся двайнік - Рыч Саммер.





Сяржук Мінскевіч грузіцца катэгарычна адмовіўся, таму вось вам Дэніэл Эрык Голд, а сам арыгінал паглядзіце па спасылцы :). http://realaudio.rferl.org/be/www-modul-NCh1/photo/33.jpg




Уладзісаў Ахроменка і Род Брыт.





Анатоль Івашчанка і Джуліан Макмэхан.





На гэтым здымку, можа, і не вельмі падобныя, але прасіць, а ўжо тым больш узяць, не спытаўшы,  падзамочныя фатаграфіі ў фрэнда было няёмка. Таму вось вам яшчэ адна выява Макмэхана. Ой, іт із элайв! :)) Блін, я не бачыла, што гэта шалёная фатаграфія (мела на ўвазе чорна-белы варянт).




Віктар Марціновіч і Джэймс Марсдэн.





Сяргей Балахонаў і Гіл Дарнел.





Усе фатаграфіі ўзяты з адкрытых крыніц.

А галасаванку я ўсё ж такі арганізую. Стыхійную і безадносна да прапанаваных мной у гэтым допісе кандыдатур, хаця разумею, што я ўжо ім прыхавана падсуджваю :).
Напішыце, калі ласка, сябры, у каментарах, каго б вы абавязкова ўключылі ў топ-10 самых атрактыўных сучасных пісьменнікаў. А я падсумую пасля :).

PS І надзену-ка я сёння каску :).
.

верагодна, сапраўдныя людзі

Previous post Next post
Up