Jan 03, 2012 19:17
Паколькі сёння выдаўся рэдкі ў маім жыцці абсалютна свабодны дзень, то я забаўляюся, лазячы па сеціве. Адкапала даволі цікавую "загадку Эйнштэйна". Кажуць, толькі 2 працэнты людзей могуць яе рашыць у галаве, а многія (дакладны працэнт не падаецца) не могуць рашыць зусім. Прызнаюся, у 2 працэнты я не патрапіла, а на лісточку нічога так, атрымалася, праўда, давялося тую самую галаву паламаць. Дзялюся.
"На адной вуліцы стаяць у адзін шэраг пяць дамоў, кожны з якіх мае свой колер. У кожным доме жыве чалавек, усе пяць - прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. Кожны з гэтых людзей аддае перавагу пэўнаму віду цыгарэт, напою і хатняй жывёле. Акрамя таго:
1 Нарвежац жыве ў першым доме.
2 Англічанін жыве ў чырвоным доме.
3 Зялёны дом знаходзіцца злева ад белага, побач з ім.
4 Датчанін п'е гарбату.
5 Той, хто паліць Marlboro, жыве побач з тым, хто гадуе котак.
6 Той, хто жыве ў жоўтым доме, паліць Dunhill.
7 Немец паліць Rothmans.
8 Той, хто жыве ў цэнтры, п'е малако.
9 Сусед таго, хто паліць Marlboro, п'е ваду.
10 Той, хто паліць Pall Mall, гадуе птушак.
11 Швед гадуе собак.
12 Нарвежац жыве побач з сінім домам.
13 Той, хто гадуе коней, жыве ў сінім доме.
14 Той, хто паліць Winfield, п'е піва.
15 У зялёным доме п'юць каву.
Пытанне: хто з гэтых нежанатых еўрапейскіх жывёлагадоўцаў са шкоднымі звычкамі разводзіць рыбак?
PS Крыніцу, адкуль я ўзяла загадку, я пасля дамалюю, бо там адказы ёсць :).
загадкі