веру - не веру :))

Apr 01, 2011 19:46


Гульня "Веру - не веру" з яе, так бы мовіць, негвалтоўным механізмам падману, як мне здаецца, вельмі хораша падыходзіць для віншавання сяброў з першакрасавіцкім святам.

Ну, што, сябры, паспрабуем праверыць сваю праніклівасць? :)) 
Можна адказваць на ўсе пытанні, а можна выбраць пэўную катэгорыю. Дык... ВЕРЫЦЕ ці НЕ???

Катэгорыя "Школьная літаратурная ( Read more... )

асцярожна талент, загадкі

Leave a comment

dzie_ja April 1 2011, 19:02:23 UTC
У катэгорыі адын пра Скарыну і пра Смаляціча, здаецца, няпраўда:)

Reply

veragodna April 1 2011, 19:53:29 UTC
Пра Скарыну сама сумняваюся, але такую інфармацыю дае падручнік 10 класа 1997 года :))). А пра Смаляціча праўда -яны ж (Платон і Арыстоцель) былі язычнікамі, што несумяшчальна з хрысціянскай этыкай.
А што наконт іншых пазіцый? :))

Reply

dzie_ja April 1 2011, 20:12:43 UTC
эх:))
У Тураве што заўгодна магло быць)
З філаматамі ж усё так ё, праўда?
Не ведаю, як у 1566, а ў 1588 дакладна такі было)
Хоць гэта ж менавіта на апошні Статут так спасылаюцца што да пытання мовы.

Reply

veragodna April 1 2011, 20:23:18 UTC
Ян Чачот не быў арганізатарам філамацкага руху. А бедны Зан, з якога ўсё пачыналася, згаданы ледзьве не апошнім (зноў цытую падручнік).
І 1566 у дадзеным выпадку = 1588.
А Вы малойца! :))

Reply

dzie_ja April 1 2011, 20:36:06 UTC
"Зараджэньне таварыства адносіцца да восені 1817 году, калі 1 кастрычніка было створанае па ініцыятыве Адама Міцкевіча, Ануфрыя Петрашкевіча, Юзэфа Ежоўскага Таварыства сяброў карыснай пацехі. Ва ўстаноўчым сходзе ўдзельнічалі таксама Бруна Сухецкі і Эразм Палюшынскі, які быў абраны віцэ-прэзыдэнтам і скарбнікам таварыства; прэзыдэнтам стаў Юзэф Ежоўскі. У лістападзе таго ж году ў таварыства былі прынятыя Францішак Малеўскі, сын рэктара Віленскага ўнівэрсытэту Сымона Малеўскага, Восіп Кавалеўскі і Зыгмунд Навіцкі.
Пры ўдзеле Яна Чачота і Тамаша Зана таварыства было ператворанае і названа Таварыствам філяматаў; быў прыняты новы статут з 272 правіламі".

Нават калі не так, то ўдзельнікам ён быў:)
Дзякуй, але я бы сказала, што хутчэй не, і мне было б не крыўдна:)

Reply

veragodna April 1 2011, 20:40:47 UTC
Надзея, тое, што ён быў удзельнікам, не аспрэчваецца! Пытанне фармуліроўкі - арганізатар. Пачытайце, як і калі Чачот стаў філаматам :).
У сваёй апытанцы я скарысталася фразай са школьнага падручніка :)).

Reply

dzie_ja April 1 2011, 20:56:09 UTC
ну вось, хоць адукавалася крыху:)

Reply

veragodna April 2 2011, 08:12:51 UTC
:)) Гэта пісалася з мэтай народ пацешыць.

Reply


Leave a comment

Up