Гульня "Веру - не веру" з яе, так бы мовіць, негвалтоўным механізмам падману, як мне здаецца, вельмі хораша падыходзіць для віншавання сяброў з першакрасавіцкім святам.
Ну, што, сябры, паспрабуем праверыць сваю праніклівасць? :))
Можна адказваць на ўсе пытанні, а можна выбраць пэўную катэгорыю. Дык... ВЕРЫЦЕ ці НЕ???
Катэгорыя "Школьная літаратурная адукацыя"
1) Ці верыце вы, што выдатны пісьменнік і рэлігійны дзеяч Клімент Смаляціч быў абвінавачаны ў тым, што ён захапляўся Платонам і Арыстоцелем?
2) Ці верыце вы, што пры раскопках у Тураве былі знойдзены графіці, якія адносяцца да 11-12 стст.
3) Ці верыце вы, што з усіх відаў мастацтва Скарына вылучаў найперш музыку, песню?
4) Ці верыце вы, што артыкулы Літоўскага Статута 1566 і 1588 гадоў даводзілі, што "пісар земскі павінен па-руску, літарамі і словамі рускімі ўсе лісты, выпісы і позвы пісаць, а не іншай моваю і словамі"?
5) Ці верыце вы, што арганізатарамі і ўдзельнікамі Таварыства філаматаў былі А.Міцкевіч, Я.Чачот, Ю.Яжоўскі, І.Дамейка, М.Рукевіч, Т.Зан?
Катэгорыя "Жытіе мае!..." :))
1) Ці верыце вы, што дыван 3х4, зроблены па традыцыйных тэхналогіях Брэсцкім дывановым камбінатам, можна павесіць на сцяну з дапамогай іголак?
2) Ці верыце вы, што, каб зрабіць кату "УЗИ", яму перад тым належыць пагаліць (не ўласнаручна, канешне :)) жывот?
3) Ці верыце вы, што дзеля эканоміі электраэнергіі ў трупярнях адключаюць лядоўні, дзе захоўваюцца целы нябожчыкаў?
4) Ці верыце вы, што боўлерскія туфлі адной пары неаднолькавыя: падэшва аднаго скураная, другога - гумовая?
5) Ці верыце вы, што купленая да Новага года елка ў кадушцы можа пражыць шмат гадоў, калі яе пасля пасадзіць у зямлю?
Катэгорыя "Для сяброў з самай развітай інтуіцыяй" :)).
1) Ці верыце вы ў НЛА?
2) Ці верыце вы жанчынам? :))
3) Ці верыце вы, што ў свеце існуе такая краіна?