скажы мне свой нік, і я скажу, хто ты... :))

Dec 04, 2010 15:16


Існуе тэорыя, якая сцвярджае наяўнасць у падсвядомасці чалавека трывалых асацыяцый паміж фанемамі (у адных даследчыкаў) ці літарамі (у іншых) і пэўнымі колерамі-фарбамі-адценнямі. Натхнёная размовай з пані emieryka, я вырашыла працягнуць свае жартаўліва-нежартоўныя даследаванні (першыя "тэстапасты" былі тут http://veragodna.livejournal.com/27705.html і тут http://veragodna.livejournal.com/27952.html). На гэты раз у кірунку фонасемантыкі і квазіпсіхалінгвістыкі :)). Выкарыстаўшы напрацоўкі А.Жураўлёва, Л.Пракоф'евай (у іх розныя падыходы), а таксама У.Вейдле, я вызначыла колеравае "аблічча" нікаў у сваёй стужцы (да таго як я пачала свае падлікі, думала, што ў мяне невялікая па мерках жж колькасць сяброў; я жорстка памылялася, спадарства :)).

Вынік - 12 "колерагруп", кожная з якіх атрымала маю грунтоўную псеўдапсіхалагічную характарыстыку :)). Спадзяюся, вы, сябры, ужо загартаваныя жж-тэстамі, дзе выносіцца прысуд, кшталту "Вы - прас ці мікрахвалёўка", а таму ніхто не пакрыўдзіцца :)). Тым больш што гэтым разам я арыентавалася не на асобу, а выключна на нік і яго колеравыя асацыяцыі. Так што, як кажуць, "нічога асабістага" :)).

Ну, паехалі :)).
Група 1 НІКІ ЧЫРВОНАГА КОЛЕРУ
Ваш нік указвае на тое, што Вы - яркая і харызматычная асоба. У любым калектыве Вы аказваецеся ў цэнтры ўвагі, незалежна ад таго, жадаеце Вы гэтага ці не: "опіум мака заварожвае" :)).



Недобразычліўцам Вы, тым не менш, можаце "задаць перцу", бо добра валодаеце словам, у тым ліку іранічна-вострым :)).



Аднак нават калі Вашы паводзіны і словы выпраменьваюць самаўпэўненасць, то гэта чыстай вады падман: насамрэч Вы сарамлівы чалавек. Ну, не чырванейце, не трэба, гэта не я, гэта Ваш нік :)).



Рознымі адценнямі чырвані валодаюць нікі...


anka_upala,   asia_paplausk,    branislavawna,   grafamanka,   dalahlad, naya1982, paabapal, ragnaradzi, yaska_shakh.

Група 2 НІКІ СІНЯГА КОЛЕРУ
Сіні нік сведчыць, што Ваша мысленне мае насампраўдзе планетарныя маштабы :)).



У сваіх пастах Вы нярэдка метадычна раскрываеце нейкую адну скразную праблему, не баючыся (і небеспадстаўна) надакучыць свайму чытачу :)).
 


Ну, і, вядома ж, "цвяток радзімы васілька": "Каго любіш? Люблю Беларусь". Узаемна, сябры, узаемна :)).

.


Нікі сіняга колеру маюць bihi_puuk,   zmij_vish (а вось і не вішнёвага, ага :)), ivit_z,  
vitus15, vik_shnip, vegeek_ng, dm_dmitriev.

Група 3 НІКІ ЗЯЛЁНАГА КОЛЕРУ
Зялёны нік скіроўвае на думку, што Вы злавілі ўдачу за хвост (за вусы і лапы таксама :)). Па жыцці Вам спадарожнічае зялёнае святло, якое дапускае магчымасць гэткіх жа паспяховых рэзкіх паваротаў: 



Вы камунікабельны і з лёгкасцю ўпісваецеся ў любое асяроддзе :)).



Вы заўсёды маеце СВЕЖЫ погляд на праблему: 



Часам настолькі свежы і арыгінальны, што не кожны здольны яго зразумець :)).



Нарэшце, Вы валодаеце цудоўнай якасцю. Прызнавайцеся, як Вам удаецца заўсёды выглядаць як... :))


"Зелянеюць" нікі euga,   petra_leleka, rubleuskaja, andre_boehm, genevien, chris_gomel.

Група 4 НІКІ КАРЫЧНЕВАГА КОЛЕРУ
(Насамрэч, згодна з "законамі фонасемантыкі", колеравае "аблічча" большасці прыведзеных тут нікаў уяўляе сабой спалучэнне чырвонага і зялёнага. Але паколькі гэта маё даследаванне, я вырашыла іх змяшаць :)).

Карычневы нік трансліруе наступнае: Вы - моцны арэшак! :))



Вы здольны, калі гэта спатрэбіцца, самым эфектыўным спосабам падтрымаць бліжняга.



Непасрэдныя зносіны з Вамі пакідаюць самыя прыемныя ўражанні :)).


Галоўныя Вашы рысы - надзейнасць, грунтоўнасць і шчодрасць:


Карацей, з Вамі не страшна пайсці ў разведку. Я б пайшла :)).

Нікі карычневага колеру маюць 7vedma7,   alex_poetry, allegra_1971, an_drej, bielameta, lada_aleinik,   pani_teklia,   dzie_ja,   liohkaja,   smatrycenka,   helenka_moja, kabierac,   rahnieda_m,   ziolka,   cykera4ka (поўная адпаведнасць семантыкі ніка і гукаколеру :)), pawet, salavejka, . primaviera (цёмна-карычневы), ahromenka (светла-карычневы, а зусім і не чорна-белы, як можна было б падумаць :)), myshyn ("класічны" карычневы), ryzhkou (якое супадзенне - жоўта-карычневы, охра :)).

Група 5 НІКІ ФІЯЛЕТАВАГА (БЭЗАВАГА) КОЛЕРУ
Фіялетавы нік сведчыць пра ўменне стаічна ўспрымаць жыццёвыя цяжкасці і праблемы. Прыкладна так: :))




Фіялетавы нік сведчыць пра выключнасць яго ўладальніка: такіх, як Вы, у нашых шыротах мала :)) :



Урэшце, фіялетавы нік суадносіцца з адсутнасцю катэгарычнасці. Вы ўмееце мякка "затуманіць мазгі" , каб згладзіць непрыемную сітуацыю. Вось так: "Сіреневый тума-а-ан..." :)).



Нікі фіялетавага колеру належаць ku_palinka, tsikhanmaksim_l,    michalinka, magik_midnight, nadzin, nil_la, ptitsina1, rasichka, salaminka, suziralnik, ul_sciapan, vushasti.

Група 6 НІКІ БІРУЗОВАГА (МАРСКОЙ ХВАЛІ) КОЛЕРУ
Бірузовы нік - прыгожы нік.


Праўда, біруза падыходзіць не для кожнага ўбору. Сяброў Вы выбіраеце асцярожна-акуратна, каб яны Вам душэўна "пасавалі".  Карацей, абы-каго не зафрэндзіце (як я лоўка сабе камплімент зрабіла, а? :)).

Бірузовы нік выклікае асацыяцыі з камфортнасцю і адпачынкам.


І не абавязкова замежным. "Нас і тут неплохо кормят". Бывалыя пацвердзяць:



Але сцеражыся той, хто сабраўся "жарты жартаваць" з бірузовымі нікамі: "море вспенится бурливо, зашипит, поднимет вой, хлынет..." И далей па тэксце :)). Калі што - буду ведаць, каго ўзяць у абаронцы :)).



Бірузовыя нікі маюць insurhent, iragenius,   ofeliya666  (дарэчы, у гэтым выпадку ключавы лік, ад якога вяліся разлікі, складаў 16, 666 :)), sibi_in_mente,    urfinwe,   viershnick,   uladzimer, ignis_essentiae, globefish (светла-бірузовы).

ПРАЦЯГ У НАСТУПНЫМ ПАСЦЕ :))

псіханелагічныя тэсты, сапраўдныя людзі, назіранні чайніка

Previous post Next post
Up