стыхія

Jul 16, 2016 10:15

Што ў вас тут робіцца, людцы, пакуль я  адпачываю?



Пабачыўшы кіламетры паваленага лесу, мы ўжо маральна падрыхтаваліся да сюрпрызаў з машынай, якую пакінулі на стаянцы аэрапорта. Суседзі па крэсле распавялі, што пад час буры маленькі самалёцік проста раскідала па пляцы. Не ведаю, ці праўда гэта, але настрою не дадало.







Машына, як ні дзіўна, зусім не пацярпела, хаця пейзажы вакол былі змрочныя: выварачаныя з карэннем таўшчэзныя дрэвы, пні вышынёй у пяць метраў... На могілках, паўз якія мы праязджалі, палова мармуровых помнікаў у гарызантальным становішчы... Літары на шыльдзе аэрапорта. Мда...



Хаця ліквідуюць наступствы буры даволі аператыўна, трэба сказаць. Паўсюль тэхніка і рабочыя - прыбіраюцца.

Спадзяюся, вы ўсе жывыя і здаровыя, і бура ніяк не закранула вашыя дамы.

Я вярнулася!

мая краіна Беларусь, недзіцячыя страхі

Previous post Next post
Up