Жаночая хітрасць, бязлітасная і разбуральная. Яна не выбірае ахвяраў, яна стыхійная і самадастатковая. Часам жаночая хітрасць мяжуе з подласцю, часам прыкідваецца слабасцю ці, яшчэ лепш, глупствам наіўнасцю. І я зараз зусім не пра мілыя какетлівыя хітрыкі ў адрас мужчын. Я пра тую хітрасць, якой "все возрасты покорны" і якая часам вырываецца з
(
Read more... )
Reply
-----------
Вось прачытала Вашу гісторыю і нават не ведаю, што далей гаварыць. Вы гэтым каментаром сказалі больш, чым я ўсім сваім допісам. Вельмі паказальна!
Прычым "мая" бабця хутчэй за ўсё не перакупшчыца. Трохі зялёнай цыбулі, трохі радзіскі, трохі яек, кветкі (усё не ў аптовых памерах). Мы проста з замілаваннем з мужам на яе глядзелі.
Reply
Reply
І сапраўды, вось бачыце інерцыю ўспрымання бяскрыўдных пенсіянерак. І ўлады ім больш давяраюць.
Чаму Вы пра гэта не пішаце?
Reply
Reply
І будзем плаціць, плакаць і аплочваць. Добрасумленнасць успрымаецца слабасцю, прычым ва ўсіх сферах дзейнасці, у тым ліку ў маёй. І пра бяссілле разумею. Часам таксама апускаюцца рукі.
"Замак" - файная кніга. Гэта, дарэчы, той тып літаратуры, які я абажаю. Проста нават не чакала. Дзякуй, усё слушна і... безнадзейна, па сутнасці. Але ж мы павінны ўсведамляць, што калі не мы, то хто?!! Гэтая мантра надае мне сілы.
Reply
Leave a comment