па-над белым пухам сакуры :)

Feb 14, 2015 14:32

З падачы Галі maggalia 透明 - Томэй, вось вам мае "вольныя хоку" па матывах беларускай класікі.

Чарвяк у бруднай лужыне
З пагардай паглядае на арла -
УСЕ мы разам ляцім да зор!

***
Што гэта за мілае дзіця
На руках у жонкі самурая?
Трэба дома бываць часцей, о воін...


Read more... )

верагодна, лірыкі без лірыкі

Leave a comment

maggalia February 14 2015, 12:03:49 UTC
Ала ))))

ну вось зацягнула:

Схілы Фудзі фарбуе чырвоным злавеснае сонца,
Самурай да сэпуку рыхтуе свой меч -
Быў, ёсць, буду... На граніце світанку.

Reply

veragodna February 14 2015, 12:05:27 UTC
Клас! :)) Вельмі аўтэнтычна атрымалася.

А пасля твайго ніка ведаеш што напісана? :)

Reply

maggalia February 14 2015, 12:07:43 UTC
Не, не ведаю, але хачу даведацца )))

Reply

veragodna February 14 2015, 12:13:06 UTC
Гэта я знайшла імя Галіна па-японску :)).

Reply

maggalia February 14 2015, 12:27:20 UTC
Дзякуй!
Вось сама калісьці шукала і нават знаходзіла, а потым як амітрыпцілінам ветрам з памяці здула!

Reply

veragodna February 14 2015, 12:35:40 UTC
Я і сваё знайшла, але дакладна ведаю, што інфармацыя непатрэбная мне, таму хутка знікне :).

Reply


Leave a comment

Up