"сіня-залаты чарот..." і іншыя колеры

Sep 08, 2014 19:08

Я ізноў пра класікаў.
Калі ты даведваешся, што паэт у рэальным жыцці блытаў колеры, то ўся твая трывалая літаратуразнаўчая метадалогія ламаецца ўмомант. І як цяпер успрымаць сімволіку-метафорыку, кшталту "Букет пралесак залаціцца" або "заглядзеўшыся у сіня-залаты чарот..."?Ці яшчэ: "Ды на ліха дала ёй ночка цёмная бровы, // Залатым напаіўшы вочы ( Read more... )

навука, лірыкі без лірыкі

Leave a comment

Comments 24

markiz_de_kiss September 8 2014, 19:46:18 UTC
Паэтам усё даравальна, асабліва калі для рыфмы :)

Reply

veragodna September 8 2014, 20:04:22 UTC
Дзякуй Вам, смелы чалавек, за каментар! :)

Вось сяджу і думаю, няўжо я перайшла мяжу, што народ актыўна заходзіць і маўчыць. Ці нельга варушыць бронзу? :).

PS Cамае галоўнае забыла :). Па сабжу. Танку рыфма ўвогуле абыякавая была, ён жа першым паслядоўна верлібрызаваў нашу паэзію :).

Reply


euga September 8 2014, 20:06:49 UTC
Трэба пісаць альтэрнатыўную гісторыю беларускай літаратуры! :))

Reply

veragodna September 8 2014, 20:19:37 UTC
Прынамсі, ачалавечваць трэба, дакладна :).

PS Блін, зноў каментары на пошту не прыходзяць :(.

Reply

euga September 8 2014, 21:30:21 UTC
І мне не прыходзяць... Трэба праходзіцца па месцах баявой славы, дзе хто адказаў. Добра, што я сёння амаль не каментую, дык лёгка шукаць. :)

Reply

veragodna September 9 2014, 07:00:29 UTC
Сёння мэйл ачухаўся і выдаў каментары, на якія ўчора адказала :).

Reply


svetatarnikova September 8 2014, 20:12:28 UTC
З мастакамi таксама здараецца. Адзiн вядомы графiк са школьных часоў ствараў нестандартныя, унiкальныя па колеру жывапiсы. Выкладчыкi здзiўлялiся творчаму бачанню. Дальтанiзм медыкi заўважылi.

Reply

veragodna September 8 2014, 20:21:26 UTC
:) З мастакамі гэта яшчэ цікавей. А імя можна назваць, калі не сакрэт, вядома?

Reply

svetatarnikova September 8 2014, 20:32:05 UTC
думаю, нельга) Гiсторыю чула ад аднакласнiкаў. Сам ён нiколi пра гэта не распавядае, даволi сцiпла з колерам працуе, амаль без яго.
Дарма, на мой погляд.

Reply

veragodna September 8 2014, 20:41:37 UTC
Даруйце, калі навязалася :). Але ўсё адно інфармацыя каштоўная. Павучальная, так бы мовіць :).

Reply


lada_aleinik September 8 2014, 20:51:58 UTC
У розныя гадзіны сутак усё набывае свой колер. Раніцай трава белая ад расы, а калі сонца садзіцца аер насамрэч сіні з золатам. Сама бачыла!)

P.S. Вы ў грыбы ездзілі?

Reply

veragodna September 8 2014, 21:10:36 UTC
Не, у гэтым выпадку ўсё залатое. Не магу вытлумачыць дзіўную прыхільнасць Танка да золата :).

PS А то! Хто ж рэкламу зрабіў :). Няшмат яшчэ, але задавальненне атрымалі. Падбярозавікаў штук трыццаць сабралі, але белых толькі пяць. Заўтра збіраемся паўтарыць :). Пасля фота пакажу.

Reply


aurochset September 10 2014, 16:00:28 UTC
А Вы, прабачце, чаму цікавіцеся? Дальтанізм, канечне, часьцей сустракаецца ў мужчынаў, да 8-10 адсоткаў пакутваюць на яго супроць 0,5 адсоткаў у жанчын, таму ня дзіўна, што некаторыя пісьменьнікі ці мастакі могуць быць дальтонікамі, іх больш. Але многія зь іх могуць хаваць гэтую інфармацыю, у Беларусі ня прынята абмяркоўваць уласнае здароўе. Мастакі могуць пераходзіць, напрыклад, у графіку, там гэтая асаблівасьць ня так заўважная ( ... )

Reply

veragodna September 11 2014, 07:04:53 UTC
Цікавасць у мяне самая што ні на ёсць навуковая - артыкул пішу па Танку на канферэнцыю.

Дзякуй Вам за каментар! Пасля яго я зразумела, што людзей бянтэжыць у маім допісе. Тлумачу сваю пазіцыю.
Я б не раўняла людзей з "асаблівасцямі псіхічнага развіцця" і тых, хто блытае колеры. Як па мне, для звычайнага чалавека (калі ён не мастак ці паэт) гэта ўвогуле не загана, бо зніжае якасць жыцця асобы не больш за тых, у каго нахіраецца адсутнасць музычнага слыху. Да прыкладу, нават адсутнасць пачуцця гумару як "асаблівасць" замінае людзям больш за дальтанізм, і пагатоў - у зялёна-карычневых колерах :).

PS Забыла дадаць. Якраз зараз я чытаю даследаванне аднаго шаноўнага вучонага, значная частка манаграфіі прысвечана каларыстыцы Танка. Не магу стрымаць усмешкі ад глыбокіх назіранняў :).

Reply

aurochset September 12 2014, 10:48:14 UTC
Усіх людзей можа такія тэмы і не бянтэжаць, ёсьць жа на расейскім тэлебачаньні і ў газэтах шмат праграм, дзе корпаюцца ў чужой бялізьне, але ў Вас то сабралася культурная публіка, яны такія тэмы відаць мякка мінаюць. Пасьля кнігі Антона Кулона пра алкагалізм пісьменьнікаў таксама не было нейкага бурнага абмеркаваньня ў інтэрнэце, хаця на тэлебачаньні ў жоўтых праграмах такой тэмай, відаць, зацікавіліся б, ёсьць жа пэўная катэгорыя грамадзян, якія кніжак не чытаюць, але любыя тэмы абмяркоўваюць.

А усьмешка ад якіх глыбокіх назіраньняў? Дый Танк, нават не адрозьніваючы пэўныя колеры, мог назвы іх ўстаўляць для рыфмы, як казалі ў першым допісе.

Reply

veragodna September 12 2014, 18:16:01 UTC
Відаць, ува мне спрацавала літаратураўзнаўчая нахабнасць :). Не разлічыла, што сябры неспецыялісты (спецыялісты, дарэчы, адгукнуліся, што пацвярджае мае здагадкі).

Але ўсё адно, нават для старонніх. Ніяк не магу даўмець, як гэта тычыцца бруднай бялізны. Нават мой допіс пра Коласа больш правакацыйны быў. Думаю, ёсць адчувальная розніца паміж плёткамі ад імя чужых людзей і сведчаннямі сваякоў, якія яшчэ 15 гадоў таму заявілі пра дальтанізм паэта без усялякіх комплексаў. І метады літаратуразнаўства тут бяссільныя.

Вось Вам прыклад: "...па свайму каларыту быў падобны да імпрэсіяністычнага палатна - з той жа няпэўнасцю фарбаў"; "Аднак самае знамянальнае, бадай, тое, што ў лірыцы Максіма Танка апошніх гадоў змяніўся сам характар жывапісання. З аднаго боку, - па дакладнасці палітры, зрокавай канкрэтнасці, нагляднасцті - паэт наблізіўся да жывапісу" :).

PS І, блін, я апраўдваюся :)). А не павінна.

Reply


Leave a comment

Up