топ-8 шэдэўраў гомельскага нэймінгу

Jul 04, 2014 19:59

Восьмае месца належыць новаму гомельскаму турыстычнаму агенцтву "Перелетная". Не-не, можаце не зазіраць за куст, беспаспяхова, там няма ўдакладненняў. "Турагенство "Перелетная". Усё. Кропка. Відаць, пуцёўка ў іх танны, а цана нізкае. Дырэктар малайцы, адназначна.



Сёмае месца аддаю краме "МегаЦвет". Вось чым, па-вашаму, гандлюе гэтая крама?
Не-а, не адгадалі, не фарбай. Гэта...


кветкавая крама. Які такі "мегацвет" з'яўляецца ядром асартыменту?? Аморфалус тытанічны ці што??
Дзеля справядлівасці зазначу, што на самой краме па ўказаным адрасе (я бачыла на ўласныя вочы) гэтага тупізму няма. Просты надпіс "Цветы".



А гэты салон прыгажосці я заслужана паставіла на шостае месца. Нават спрабуючы ўявіць "Мір волос", не, не так - "Mir Volos" (нешта я пра жыхароў і з маленькай літары, нахабная), не магу стрымаць дрыжыкі па ўсім целе. Брр... Мір волос, і все чужіе. Ванна з валасамі, валасаты дом, кава з настоеных валасоў з перхаццю...
Хто-небудзь хоча ў "мір волос"?



Шаноўныя бацькі! Тым, у чыіх дзяцей "большіе планы" - прадаць радзіму за бочку сочыва і кошык печыва - "і чыё сексуальнае рэчыва патрабуе чагосьці жаночага", прапануем наведаць магазін для дзяцей "Маленькій буржуй", якому я аддаю пятае месца.



Чацвёртае і трэцяе месца падзяляюць мясныя крамы "3 поросёнка" і "Пятачок".

У гэтай краме можна купіць пячонку Ніф-Ніфа ці разрубленага надвое Нуф-Нуфа. Заўважце, з усіх траіх парсючкоў на шыльдзе адэкватны толькі Наф-Наф. У яго поглядзе выразна чытаецца, што праблемы з домікам - гэта фігня. Ягоныя браты шчыра радуюцца перспектыве стаць фаршам.



Маім мазгам не дае спакою адно пытанне, як, як яны ўтылізавалі клятчастыя шорцікі Пятачка??
Прапаную салон дарагіх сумак назваць "Кракадзіл Гена". Шырокім жэстам дару ідэю, забірайце.



Другое месца - прадуктовы магазін "Сладенькій". А калі ты ўвечары не хочаш ісці ў "Сладенькій" за хлебам, то ты праціўны, праціўны.



Нарэшце, першае месца аддаю магазіну "ТиТи". Тут прадаюцца "детские шапочки" для блізнят. Насамрэч фірма называецца "Tutu", але прызнайцеся шчыра, хто з вас прачытаў гэтыя "ціці" правільна?



Не, усё гэта не апагей глупства і не тэатр абсурду. Гэта проста



Апошняе фота - вулічная рэклама :).

PS Усе брэнды сапраўдныя, фірмы зарэгістраваныя ў Гомелі. Жадаю ім квітнець і развівацца, хаця вядома, што "как вы лодку назовете", так кліент і прыбяжыць.

асцярожна талент, дзіўнае побач

Previous post Next post
Up