Dec 30, 2007 14:19
Ня так даўно мяне запрасілі ў Гімназіі №1: спачатку выступіць на агульным афіцыйным сходзе, а потым правесьці урок сучаснай беларускай літаратуры… Мне зноўку пашанцавала выступаць перад аўдыторыяй, якая складаецца з адных хлопцаў старэйшых курсаў. І вось учора я паехала туды, каб забраць тое-сёе, што мусіла забраць у бібліятэкаркі гэтай установы. На ўваходзе мяне спыніла выхцёрка, жанчына гадоў 55-ці.
Вахцёрка ўсьміхнулася: “Здрасьце-здрасьце!”
Я (наіўна падумаўшы, што яна памятае мяне праз выступ, шырока ўсьміхаюся): “Добры дзень!”
Вахцёрка (радасна): “Ты к каму? Давай я тебя зарэгістрырую!”
Я: “Ня варта, я да бібліятэкара, толькі на хвілінку.”
Вахцёрка (зьдзіўлена): “О-о-о! Дык ты па-беларуску шпрэхаеш?!”
Я (удакладняю): “Так, размаўляю…”
Вахцёрка: “А пачыму? Значыцца, настаяшчая патрыётка?!”
Я (не жадаючы паглыбляцца ў пытанне за адсутнасьцю вольнага часу): “Тое ж не паказьнік… Неяк натуральна так атрымалася…”
Вахцёрка (натхнёна, канчаткова прыняўшы мяне за навучэнку гімназіі): “Так! Слухай давай сюда! Сяйчас эта очынь дажа харашо! Таа-ак... (Падвынікоўваючы.) Абавязкова прадаўжай шпрэхаць па-беларуску!.. (У роздуме.) Можа, зь цябе што і палучыцца!.. Можа, што і выйдзе…”
Мо, праўда, што і выйдзе... :)
выступ,
людзі,
мова