Урэшце ў мяне з'явілася някепская лічбавая фотакамэра -- і цяпер буду практыкавацца ў фотамастацтве. Шалёна люблю бадзяцца па старых менскіх дварах ды завулках, таму, натуральна, для зачыну прыдумала сабе праект мясцовага значэнне пад назовам “Менскія двары”. Магчыма, зь цягам часу ён пашырыцца да проста "Двары". Прапаную вашай увазе першыя, так бы мовіць, спробы аб'етыву (5 фотаздымкаў).
1. ТАМ, ЗА ДЗЬВЯРЫМА...
2. ЗА БРАМАЙ ДРАМАЕ ВЯСНА.
3. ФІЯЛЕТ ВЯСНЫ.
4. ФІЯЛЕТ.
5. КАВАНАЕ СОНЦА.
© Валярына Кустава