May 16, 2007 12:06
* * *
Рыжым купалам трываліцца зара,
туманы ўліваюцца ў разоры,
хустку досвітку накідвае гара,
маналог апошні шэпчуць зоры.
Напаўзае цёплы ранак на крыжы.
У траве з дрыготкаю расою
ловіць лугавыя міражы
светлы хлопчык з бацькавай касою.
Так і не знайшла вартай ілюстрацыі.
"Каб неба сагрэць...",
2001,
вершы,
паэзія
Leave a comment
Comments 11
(The comment has been removed)
Reply
А насамрэч вельмі прыгожы цёплы верш. =)
Reply
От! Менавіта для цеплыні і прыгажосьці ён і нарадзіўся! :)
Reply
Хіба толькі дамаляваць сьветлыя валасы... і, магчыма, хлопчыку пашчасьціць меньш больш. Небарака зь нязвычкі шмаргане касою па якім камяні... атрымае потым "міражоў" ад бацькі.
Reply
"атрымае потым "міражоў" ад бацькі" :))
+1
Reply
яны самі па сабе няхілая ілюстрацыя.. як пачатак паэмы прам такі.. На узроўні, што казаць...
Reply
Reply
..вось толькі касу яму трэба ня бацькаву, а сваю - маленькую, інакш амаль немагчыма касіць..
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment