ЗАПЛЮШЧЫ ВОЧЫ - І ЎЯВІ...

May 16, 2007 12:06


*   *   *

Рыжым купалам трываліцца зара,
туманы ўліваюцца ў разоры,
хустку досвітку накідвае гара,
маналог апошні шэпчуць зоры.
Напаўзае цёплы ранак на крыжы.
У траве з дрыготкаю расою
ловіць лугавыя міражы
светлы хлопчык з бацькавай касою.

Так і не знайшла вартай ілюстрацыі.

"Каб неба сагрэць...", 2001, вершы, паэзія

Previous post Next post
Up