Aug 08, 2017 20:37
Кахала яна двух мужчын:
адзiн быў неўязны ў Беларусь,
другi - з Беларусi.
Абодва былi ў спiсах
i мелi ўзаемныя пачуццi.
I была яна,
як мультышэнгенка:
жадалi - многiя,
валодалi - адзiнкi:
i абедзьве гэтыя адзiнкi
жылi на адлегласцi
мытня-сталiца.
Але аднойчы
дзяржава вырашыла,
якога грамадзянства
будуць яе дзецi -
i не падоўжыла вiзу.
Пасля гэтага яна напiсала кнiгу:
"Кахай мяне па-беларуску"
(гэта калi цэнзурна перакладаць
i друкаваць у дзярж.выдавецтве).
чарнавік,
2013