Aug 03, 2016 23:47
* * *
Ён мысліць песнямі Марэка Дыяка.
Ты сніш карцінамі
Поля Сіньяка.
Яе сукенка,
як бурлеск,
пераліваецца п'яна
бурбалкаю шампана
й знікае
з келіху ўспамінаў,
дзе ён чакае,
калі яна зноў пакахае.
Яна ж, спадарыня трапяткая,
апавядае
казку няправільна -
так, што можна паверыць у яе да слёз.
А ўсё яго жыццё - першая, другая,
трэцяя...
Застаецца толькі пашкадаваць
перад ужываннем.
Застаецца пашкадаваць...
Ад'ёз.
Нічога не знішчаючы,
не даваць яму нічога.
Што адбудзецца - яна кажа -
так таму і быць.
Рай для таго -
хто ўмее кахаць доўгатэрмінова.
Яму ж нават сняданак на канапе
поруч з ёю
не меншы за многа.
Не давайце ёй такога.
Не давайце яму яе.
Як мастак Сіньяк,
вымалёўвае к.р.о.п.к.а.м.і
прыгожы жывапісны фінал
яна,
здымае кружэлку,
якая іх кружыць,
і разбівае -
нібыта няўзнак.
Ліпень-жнівень, 2016
літаратура,
чарнавік,
2016,
паэзія