НЯПЕСЬНЯ ПРА ЛЮБОЎ, альбо ВЫПРАБАВАНЫЯ СЕЦІВАМ І ЖЫЦЦЁМ

Aug 03, 2016 14:05

НЯПЕСЬНЯ ПРА ЛЮБОЎ, альбо
ВЫПРАБАВАНЫЯ СЕЦІВАМ І ЖЫЦЦЁМ

Яны былі вельмі рознымі,
але размаўлялі на адной мове…
беларускай.

Ён прасіў: тую фотку, якую ня выклала,
каб і не выкладала,
бо яна нібыта па змоўчанні -
іх прыватная справа.
І яна трымалася доўга…
Трымалася і меркавала:
у гэтым жыццi
трэ прайсьцi
ня толькi вагонь, ваду,
і мядзяныя трубы,
але i выпрабаванне сецiвам,
у прыватнасьцi блогам,
а таксама - міжволі - юцюбам.

Ён не пускаў яе да інтэрнэту,
дакараючы: "Ты там жывеш?..".
Абдымаў за плечы
і вадзіў на прабежкі ў лес,
на канцэрты і танцы,
а наноч паказваў кіно.
І да раніцы спавядаўся
пра сваё каханне адно.


Ён пяшчотна казаў: ".. прыбяры са стала, калi ласка..".
А яна, узвышаючы iнтанацыю:
«не ары на міня!” - адразу адказвала.
Ён прамацваў глебу: “посуд памый за сабой...”
А яна: «ты хочаш мяне пакрыўдзiць?! Карціць сапсаваць настрой?!”

І сыходзіла ў прасторы -
іншыя,
часам - віртуальныя,
а часам - проста позна вярталася.
Часта з’язджала.
І мела заўсёды кучу неразабраных
рэчаў, валізак і справаў.
Ён дапамагаў ёй усяляк:
часам - наўпроста,
часам - зьлева ці справа.
Але яе не задавальняла.
Бо яна была белая костка.
А ён быў хлопец просты.
І ніхто ня ведаў,
ці ім тое замінала.

Ён любіў шашлыкі і прыроду,
і карову, што ходзіць цельная.
А яна - брэнды і моду,
меркавала, што ў гэтым - цэльная.

Ён ляпіў свечкі з воску
і шыў макасіны.
А яна лічыла:
што такім не мусіць быць
існы мужчына.

А мужчына ўвогуле не мусіць.
Як і не мусіць жанчына.
Хіба што ў РУУСе -
дый там ня мусіць
бяз нейкая нагоднай прычыны.

Іх знаёмцы - здаралася - блыталіся
і парай іх называлі.
А яны так дзіўна-прыдзіўна
паміж сабой…
сябравалі.

Верасень 2012, Вільня-Менск

PS. Варыянты назвы верша - надзвычайна вітаюцца!)

чарнавік, вершы, 2012

Previous post Next post
Up