Nov 30, 2016 21:38
Мая суседка старэйшая за мяне на некалькі гадоў. Мы бачымся рэдка, але размовы заўжды атрымліваюцца ў нас незабыўныя. І неяк завяла яна размову - як у маленстве: а якім імем назавеш сваіх дзяцей? Я кажу, што варыянты ёсць, але тое будзем разам вырашаць са стваральнікам дзіцяці, калі прыйдзе час. А ўвогуле, кажу, бывае, што мяркуеша адно імя, а дзіця нараджаецца з усім іншым. Як было ў маёй аднагрупніцы гісторыя. Хацелі назваць сына Вітаўт. І ў выніка нарадзіўся - яна на яго яго паглядзела і бачыць - ніякі ён ня Вітаўт, ну які ж ён Вітаўт, калі ён - Антось! Так і назвала Антосем, бо быў чыста да Антося падобны. Суразмоўца мая ўважліва выслухала гісторыю і загадкава ўздыхнула: "А я назаву свайго хлопчыка вельмі рэдкім іменем..." - "Праўда, якім?" - пытаюся, - "Калі адгадаеш - скажу!" - яшчэ больш загадкава ўсьміхнулася суседка і апусьціла вочы. - "Франак, Рагнед, Славамір..." - гадала я доўга, - "Не, Юра!.. " - урэшце адказала суседка і зьбянтэжана засьмяялася. - "Ты думаеш, Юрась - гэта рэдкае імя?" - асьцярожна ўдакладніла я. - "Так... Можа, і не самае-прысамае найрэдкае, але дастаткова рэдкае!" - пераканаўча адказала суседка. Я задумалася... І ўспомніла ўсіх сваіх мілых знаёмых Юрасёў. І праўда, у яе ж сям'і толькі аднаго так будуць зваць...
гісторыі,
чарнавік,
людзі,
2013