ПРАД'ЯВАЧКА

Nov 28, 2016 22:26

ЁН:
Вы, міс, стылістычна іншая,
эксцэнтрычная
і крыху дэкадэнская.
Ратуе Вас
паэзія лірычная,
якую пішаце
часамі з сэнсамі.

Вы, міс, нэрвозная
і крыху гістэрычная,
хоць часам глядзіцеся
даволі стрымана.
Ад Вас гэткай
іранічна-з'едлівай --
дзяўчынку небяспечна, але --
займеў бы сына я.

ЯНА:
Ох, пасьля Вашых прад'явачак
у маім нутры непарадачак -
ён патрабуе разрадачак
і новых душэўных наладачак...

Калi нiхто тэрмiнова не абдыме
цi
не пакарае мяне за тое -
пайду нап"юся тэкілы залатое -
i застралюся
бліскучай зброяй,

каб у паэтаграфіі было прыгожа
і дзецям школьным
мой фінал запомніўся.

Дык Вы супраць дзяўчынак?! О Божа..
У такім разе сыходжу ад Вас...
запоямі.

чарнавік, вершы, 2013

Previous post Next post
Up