Чужых любіць лягчэй...

Nov 20, 2016 20:41

"Чужых любіць лягчэй..." - уздыхнула яна. І пайшла шукаць свайго, каб любіць было - цяжэй.

Але на паўдарозе апамяталася: навошта так ускладняць уласную радасць?.. І вярнулася хутчэй любіць лягчэй... Тарыф "Без абавязкаў" зноў спрацоўваў - прынамсі, на сёння - без збояў.

чарнавік, 2013

Previous post Next post
Up