Новы аўтарскі праект Валярыны Куставай і Вольгі Гардзейчык
ПРЭМ'ЕРА СЁННЯ, 29 студзеня, а 20:30 -
тут і на вашым канале! Новае-цікавае! «Чорным па белым»!
Гэта не будзе мілая размова з творцамі, музыкамі, акторамі, да якой усе мы прызвычаіліся. Гэта будзе жорсткая дыскусія ды пляцоўка для дыскусіяў на сацыяльныя і культурніцкія тэмы розных паводле перакананняў людзей, якія не абмінаюць «нефарматных» філасофскіх і этычных праблемаў сучаснага грамадства.
Глядзець праграму раз на два тыдні а 20:30 можна
на старонцы ў он-лайн трансляцыі, як і ў
архіве праграмаў.
Click to view
Аўтаркі праграмы, журналістка Вольга Гардзейчык і вядомая паэтка Валярына Кустава, спрабуюць шукаць праўду, зыходзячы з пастулату: праўда часам можа быць не адна. А метады даследавання праўды вельмі хітры - яны будуць пяшчотна выцягваць яе з гасцей так, каб яны не адчувалі, што гэта ціск, аднак часам гасцям Валярыны ды Вольгі давядзецца паёрзаць на крэсле.
Click to view
Валярына Кустава і Вольга Гардзейчык запрашаюць на міні-прышчэпку ад апатыі раз на два тыдні ў аўторкі а 20:30.
ШВ, belsat.eu,
падрабязьней і ўсё - тутака.