Aug 24, 2016 01:08
Бываюць мужчыны, да якіх адчуваеш жарсьць, - і радасьць у тым, каб валодаць гэткімі; бываюць мужчыны, да якіх адчуваеш апантанасьць, - і дастатковая радасьць - імі захапляцца; бываюць мужчыны, да якіх адчуваеш цеплыню, - і самадастатковая радасьць - іх кранаць; бываюць мужчыны, да якіх адчуваеш пяшчоту, - і ў радасьць - іх цалаваць; бываюць мужчыны, да якіх адчуваеш радасьць, - самадастатковую радасьць ад іх прысутнасьці поруч... Бываюць мужчыны.
асабістае,
жыццё,
чарнавік,
2012,
людзі