Відэаверш "ЁН" (альбо "У статусе - ЁН")! :)) Думала напісаць: актуальна выключна для ДзяўЧАт, але хіба ня толькі... ;)
Click to view
ЁН ("У СТАТУСЕ - ЁН")
(верш у ДзяўЧАТ)
...Калі абмяркоўвае зь дзеўкамі,
то кажа "ЁН" -
і гэтага дастаткова
для разумення,
пра каго ідзе размова.
Прынамсі, у гэтым годзе...
А ў статус профіля ці скайпа --
калі зусім фігова,
калі падкатвае
да горла
прага абняцца,
а ўсе, каго можна абняць
без тлумачэнняў і акрэсленняў,
далёка,
а для іншых трэба нагода, --
яна піша:
"ЮР.АСЬ" -
і робіцца міла
ды лёгка.
Сяброўка В. абяцае
нікому ніколі не расказваць,
што ён ёй падабаецца.
Сяброўка Д. клянецца,
што нізавошта не пакладзе вока
на яго, калі ўбачыць,
і не будзе падчольваць
і выпытваць,
як ягоныя смайлікі растлумачыць.
Бацькі кажуць:
ты ўжо амаль дарослая,
сама вырашай.
А яе -- то ў шчасьце,
то ў адчай.
Якая ж тут даросласьць?
Але шыфруецца:
на нос --
акуляры з чорнымі дужкамі,
а валасы -- у хвост.
Нібыта ў яе сапраўды ёсьць узрост...
А Ён, сабака, гарыць зялёненькім...
(ну ладна -- няхай сабе і жоўтым) --
і маўчыць.
Калі мог - ну мог бы! -
і сказаць чаго
харошага,
многа мог харошага
нагаварыць...
Латвія, ліпеня 2012