"Не разгадваць загадкі, каб яны засталіся... Каб сонца ніколі ня ўпала, пакуль я жывы..." (відэаверш!)
Click to view
НЕ РАЗГАДВАЦЬ ЗАГАДКІ...
Не разгадваць загадкі,
каб яны засталіся.
Каб сонца ніколі ня ўпала,
пакуль я жывы.
Каб моры крыстамі хваляў
каціліся ў неба... -
увысі -
каб птушкі крычэлі,
каб плакалі ўголас вятры.
Каб горы зьбягалі
у сонечныя вінаграды...
У кожнага
каб
было маленства сваё,
і казка была,
таямніца была,
ды заваба.
Маленькая -- для сябе,
і вялікая -- на жыццё.
Не
разгадваць
загадкі,
каб
яны
засталіся.
ліпень, 2012, Латвія