Верш ля пастарунка: адзіны дубаль!!!)) Усім глядзець канец :)
Click to view
ІНСПЕКТАР І ПАЭТКА
...З вопраткі на ёй
засталіся толькі
фірмовыя палароіды.
Інспектар крымінальнай паліцыі
горада Вентспілса
на імя -- як у анёла-ахоўніка --
Іварс
быў уважлівым і далікатным,
калі між балтыйскіх выдмаў
нудысцкага пляжу
расшукваў сьляды злодзеяў,
што ўмыкнулі заплечнік,
у якім
былі новыя вершы
і ўлюбёныя майткі,
а таксама --
дакументы і грошы
для раўнавагі, --
што і было ў пратакол запісана.
Ці можна было ўявіць,
што мясцовыя маньякі --
альбо тое ўсё ж быў наркаман? --
зробяць усё,
каб табе было чым натхняцца
(няхай і па-чорнаму),
каб ты спынілася
і дапісала
свой раман
на ўзроўні
Кузьмы Чорнага.