ЭСЭНЦЫЯ ЖЫЦЦЯ)

Jul 18, 2016 20:02

Часам прадаюць канцэнтраты ці эсэнцыі той ці іншай вадкасьці, да прыкладу, парфумы. Каб пасьля яе разьвесьці чымсьці - і атрымліваецца ў меры прымальны водар. Дык у мяне сёння надарылася ЭСЭНЦЫЯ ЖЫЦЦЯ. Здавалася б, што можна пасьпець за 4-5 гадзінаў... Мы пасьпелі: папраць на сонцы вопратку, зьдзейсьніць марш-кідок па выдмах і лясох (па перасечанай мясцовасьці) з роварамі, пагрэцца на зьмяшаным нудыскім пляжы, паскакаць на хвалях у зоне "катэгарычна забароненай для купання", назьбіраць літар суніцаў... А пасьля я яшчэ з крыкамі "Таран, таран!" навярнулася з ровара, разьбіўшы ўшчэнт правы локаць... Харошы дзень - потым буду яго даставаць з памяці зімой, каб пагрэцца :)

пажарожжы, асабістае, жыццё, Латвія, 2012, людзі

Previous post Next post
Up