"Пісьменнікі і прынты: Look at me now!"

May 31, 2016 16:57

У праекце "Пісьменнікі і прынты: Look at me now!"





Гэты прынт - Towar dotknięty uważa się za sprzedany. Тавар датыканы (да якога дакрануліся) лічыцца прададзеным. (і маленькімі літаркамі) Дарогі да свабоды. Гэтую цішотку я набыла ў музеі “Салідарнасці” у Гданьску два гады таму. Яна нясе ў сабе некалькі мэсыджаў. Першы - наўпросты: узгадка пра часы польскай “Салідарнасці”, якая была неверагодна важнай не толькі для саміх палякаў і Польшчы, але і для ўсяго ўсходне-еўрапейскага блоку - для ўсіх краінаў-суседзяў Польшчы.


Drogi do wolności. З іншага боку, гэта цудоўны прыклад, як можна пераўтвараць нацыянальную гісторыю - у папулярныя запамінальныя штукі - і нават моду. Бо цяперака, змяшчаючыся на грудзёх, надпіс набывае і другі, усмешліва-намякальны сэнс. Асабліва калі гэтую кашулю носіць дзяўчына. У гэтай цішотцы я часам бываю ў Польшчы. Але, здараецца, і па Беларусі езджу. Я ў ёй здавала ўступныя ў аспірантуру. І здала на 10, так што ў гэтай кашулькі харошая энергетыка, шанцункавая. Да таго ж яна зручная і прыемная па якасці. Далей чытаць тут: http://news.tut.by/culture/294411.html

PS. Там яшчэ Сяргей Календа з прынтам "Цэнтр Эўропы", які быў створаны адмыслова да конкурсу "Твайго Фэсту" і па-сутнасіці, ін май апін'ян, візуальна ўвасабляе мой верш "Нарадзі Беларусь" :) Ну і шмат іншых - паглядзіце, якія ў нас пісьменнікі розныя... )

жыццё, літаратура, публікацыі, Польшча, 2012, беларуская літаратура, праекты

Previous post Next post
Up