ВЕРНЕМ СТАТУТ ВКЛ НА БЕЛАРУСЬ!
Народ! (першы раз зьвяртаюся да Вас - у прамым сэньсе слова). Справа гонару! У Максве на аўкцыён выстаўлены СТАТУТ ВКЛ! Сродкі пачалі зьбіраць - але іх шалёна не стае, а час ідзе! Знайшоўся НАШ ФУНДАТАР, які хоча выкупіць СТАТУТ, але дзеля гэтага трэба знайсці кантакты цяперашняга ЎЛАДАЛЬНІКА Статута. Натуральна, чалавек хоча зрабіць вялікі важны ўчынак і хоча зрабіць яго па-прыгожаму :) Давайце яму дапаможам! ДАПАМАЖАЦЕ выйсьці на ўладальніка Статута. Ці хаця б на журналістаў, якія маюць на яго выхад, альбо на кантактныя асобы. Будзем удзячныя за любую дапамогу! Распаўсюд інфы вітаецца!
Пішыце мне ў прыват ці на мыла: valjaryna (малпачка) gmail.com
Тут інфа пра аўкцыён і збор сродкаў:
http://nn.by/?c=ar&i=73790&fb_source=message