22 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца творчая сустрэча з сучаснай беларускай паэткай Валярынай Куставай у актавай залі інтэрната БДУ №7. Адрэса: вул. Кастрычніцкая 10А. Пачатак а 20.00. Актыўных удзельнікаў чакаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Шчыра запрашаем! Імпрэза мае фармат майстар-класу.
http://budzma.org/budzma/22-traunya-valyaryna-kustava-vystupic-u-minsku.html