Першы аўта-досьвед

May 13, 2016 16:21

Учора ў Лунінцы я першы раз села за стырно аўтамабіля! 5 хвілін тэорыі... Адна спроба - нармуль, другая - яшчэ лепей, а на трэцюю - спакойна роўненька паехала... З адчуванняў: вялізная прыемнасьць, якая ахінае ўсё цела, ажно дрыжыкі бягуць... Зрэшты, мне акурат так і сьнілася. З першых назіранняў - галоўнае гэта адчуванне моманту (калі счапленне пераходзіць у хуткасьць) і пяшчота. Зрэшты, як і шмат дзе яшчэ. Дзякуй майму першаму аўта-настаўніку - Юрасю Меляшкевiчу!)

асабістае, жыццё, 2012

Previous post Next post
Up