У гасьцёх у дзядзькі Рыгора...

May 07, 2016 22:27

Учора, пасядзелкі ў Рыгора Барадуліна. Дзядзька Рыгор пачаставаў напоем сваёй гадоўлі з чаркі, зь якой піў сам Васіль Быкаў... Ну, хоць цяпер мо разумныя ды правільныя думкі ў галаву завітаюць :) Адчувае сябе наш паэт, як ён сам кажа, сярэдне... Але, як заўсёды, жывы кемлівы вясёлы і мудры. Рады пачуць маладых, што не так часта і сустракаецца ў такім веку. Што, безумоўна, цешыць. Прамаўляць поруч зь ім - вялікае сьвята, як і слухаць дзядзьку Рыгора.



13 траўня 2012 (с) Юрась Меляшкевіч

жыццё, беларуска літаратура, людзі, Барадулін, фотаздымкі

Previous post Next post
Up