Радаўніца: Вільня_Менск

Apr 24, 2016 15:15

Радаўнiца. Мацi ўздыхае: што ж так мала надпiсаў па-беларуску на помнiках... Бацька падтрымлiвае: i праўда. Кажу: не хвалюйцеся, вось я вам беларускiя зраблю... Доўга сьмяялiся. Па-чорнаму, канечне, затое праўдзiва. Галоўнае, бацькi зразумелi.

- - - - -

*    *    *

...а на крыжы прыселі
жывыя маленькія птушкі
як бесклапотныя душкі
вялікай чыёйсьці душы
Радаўніца
вецер гушкае
дрэвы-шыбенніцы
й валасы
нябёсы бяру на мушку я
каб нашыя галасы
сёння пачула дакладна
неба
да дна
прыватна
малюся за дзеда Яна
да прабабулі Усьцінні
сьвечкі нясу і ваду
пры ёй жа зямля і неба
кветкі на хмары кладу
ваду ўсмоктвае глеба

вяснова. спакойна. слаўна
могілкава
трава
ногі мае аплятае
птшука з крыжа зьлятае
з далоняў зьлятае жарства


*
разьвітваюся з нашымі
кіруюся да сваіх
высокімі ўзмашкамі
ляцьці жураўкаў клік

роўна з могілак Роса
еду на Курапаты
радовыя сьвяты
сьвятарныя даты
гісторыі кросны

красавік 2012
Вільня-Менск

сям'я, асабістае, жыццё, чарнавік, вершы, 2012, Вільня

Previous post Next post
Up