З ПАЭМЫ "ВЫРАЙ"

Apr 03, 2016 21:24

Мы сыдзем.
Мы будзем. Мы будзем.
Як рэкі. Як дрэвы. Як зоркі.
На самых высокіх пагорках.
Як вецер.
Як згадка аб цудзе.

Мы сыдзем і вернемся зноўку.
Мы сыдзем і вернемся - вер мне.
Ня возьмем ні нож, ні вяроўку -
адверне!..

Мы сыдзем - і вернемся ў травах...
Лугамі, што сонцамі мрояць.
Анёлы нам крыкнуць: “Брава!” -
і ўзброяць.

Мы сьнегам сыдзем паталым
і звонкімі капяжамі.
І ўздымемся ў неба за птахам,
за прывідамі і крыжамі.

чарнавік, вершы, 2008

Previous post Next post
Up