Jan 26, 2015 22:06
Прыяцель са Швецыі скінуў тут мне песеньку АББА "When I Kissed The Teacher", дык мне ўспомнілася, што пасля сканчэння 9-ці класаў - я кінулася на шыю і пацалавала свайго настаўніка па фізкультуры, матываваўшы такі фінт радасьцю ад здачы іспыту - то бок усіх нарматываў - на выдатна. Але, канечне, не толькі іспыт быў нагодай. Адбылося тое на вачох маіх аднакласнікаў і некаторых іншых настаўнікаў і вучняў з паралелі. Наш фізрук быў нядаўна пасьля універу - гады 23-26, вельмі высокі і здаровы, мускулісты і абаяльны. Ён збянтэжыўся ад пацалунка - і не ведаў, як рэагаваць. А аднакласніцы за спінай паціскалі мне руку і выказвалі рышпэкт. Пра яго мы казалі: "Наш бізон - проста душка". А ў распраналцы, забраўшыся на адмысловы нагамыйнік, я часам дэкламавала вершы, яму прысвечаныя. Чорт, нават імя дакладна не памятаю. Лёша яго, здаецца, звалі. Гэта ж якое шчасьце было - ісьці ў школу і ведаць, што сустрэнеш Бізона, што ён абавязкова папросіць менавіта цябе дапамагчы запоўніць журнал. Але ўжо напрыканцы 10-й класы ён сказаў, што ня ўмее з намі справіцца - і сыйшоў да малодшых класаў. Гора было горкае.
Гэта быў першы пацалунак - калі ты, а не калі цябе :)
асабістае,
жыццё,
дзяўЧАТ