Зрок

Dec 07, 2014 18:57

Жыццё і так не-фармат. А тут яшчэ са мной здарыўся маленькі цуд. Крыху больш чым за 1 год мой зрок пакрысе палепшыўся на 2,5 адзінкі (для тых, хто не сячэ - гэта шалёна шмат). І працягвае паляпшацца. Кажуць, такое бывае за кошт кампенсавальнага зроку - і стартуе такі працэс у 25 гадоў. І сапраўды - за апошні год у мяне шмат на што і на каго расплюшчыліся вочы... Метафара ўвасобленая ў жыццё: кажуць жа - здымі ружовыя акуляры, прыгледзьцеся да людзей, бач... От я прыглядзелася - і ўрэшце ўбачыла - ва ўсіх сэнсах слова.

PS. па старых коштах прадаю новыя лінзы (air optix night-day).

асабістае, жыццё

Previous post Next post
Up