"Свята трывае..." - беларуская вечарына ў Варшаве

Jul 14, 2011 09:09


Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" падказвае, што...

Беларускае Шуманаўскае Таварыства запрашае 15 ліпеня (пятніца) а 18.00 далучыцца да жывой беларускай паэзіі з маладой літаратаркай Валярынай Куставай. Нагоду кожны абірае для сябе сам (дэмакратыя!) - запаздалае Купалле, бітва пад Грунвальдам (перамога пад Грунвальдам!), дзень народзінаў Сапегі і Дубоўкі.


У праграме:

- уводзіны ў беларускае: дэгустацыя "Крамбамбулі" - для першых 10 наведнікаў
- уводзіны ў еўрапейскае: дэгустацыя віна адной з еўразвязаўскіх краінаў - для першых 20 наведнікаў (калі падзяліцца)
- літаратурныя чытанні
- пытанні-дыскусія: беларускае тут і беларускае там (?)
- авацыя свабоды (для ўсіх жадаючых).

Не згубіцеся. Прыходзьце. І будзьце!

18:00, 15 ліпеня (пятніца).

Па адрасе: рэдакцыя часопіса ResPublica Nowa, Галчыньскего 5 (Gałczyńskiego 5)

Як даехаць: ісці па вуліцы Фокзал ад Новага Святу і завярнуць у першую вуліцу налева, прайсці 200 метраў і вось яна, рэдакцыя.

Пароль: "Свята трывае..."

Будзем удзячныя за пацверджанне прыбыцця па емейлу: tavarystva.schumana@gmail.comThis e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it

Беларускае Шуманаўскае Таварыства

Падзея ў Фэйсбуку

Падзея ў Кантакце

Варшава, літаратура, абвесткі, Польшча, выступы, імпрэзы

Previous post Next post
Up