"Прага да Прагі" - беларуская вечарына ў Чэхіі

Jul 21, 2011 12:50

Гэтым разам Згуртаванне Беларусаў Свету "Бацькаўшчына" падказвае, куды можна падацца беларусам у Празе ў панядзелак увечары, 25 ліпеня...

Беларускі Квартал у Празе (Чэхія) запрашае 25 ліпеня, у панядзелак, а 19.00 правесці вечар у цёплай кампаніі з маладой літаратаркай Валерыяй Куставай.



У праграме:
- на разагрэве - «Крамбамбуля» (беларускі не гурт, але напой)
- жывая беларуская паэзія
- прыемныя неспадзеўкі
- аfterparty

Вечарына пройдзе па адрасе: кавярня Sladkovský, Sevastopolská 17, Praha 10.

Як дабрацца: ехаць да ст.м I.P.Pavlova ці Nam.Míru, там перасесці на трамвай 22 і ехаць да прыпынку Krymská. Спусціцца ўніз да вул. Krymská, павярнуць направа на вул. Černomorská. На перакрыжаванні гэтай вуліцы з вуліцай Sevastopolská і знаходзіцца кавярня Sladkovský.

Пароль: "Прага да Прагі"

А 19:00, 25 ліпеня (панядзелак).

Не згубіцеся. Прыходзьце. І будзьце!

Будзем удзячныя за пацверджанне прыбыцця па мэйле: mail@belkvartal.org

Беларускі Квартал

Падзея на Фэйсбуку

Падзея ў Кантакце

Прага, абвесткі, Чэхія, выступы, імпрэзы

Previous post Next post
Up