"З'еш мяне па-беларуску!"

May 05, 2011 00:03

Нарадзіўшыся ў Верхнядзьвінску, на мяжы зь Латвіяй  жыве цудоўны хлопец - беларускамоўны пекар Кастусь Ларкоў. Ён стварае дзівы сваімі рукамі - выкладае на духмяных боханах беларускія вершы і прымаўкі. Менавіта Кастусь быў аўтарам таго самага нашумела "хлеб еш, а праўду рэж" (у доказ аўтарства - арыгінал тут), што абляцела перадвыбарнае сеціва.

Ледзь пасьмелі мы віртуальна абмяняцца ўзаемазахапленнямі - і вось, літаральна праз два дні, Кастусь завітаў у Менск - не з пустымі рукамі - з падарункамі! Каб уражанне было поўным - гэтыя цуды важаць недзе па 15,-2 кіляў. На маю долю выпала ажно два: адзін для мяне... Удвая прыемней, што на караваі Кастусь увасобіў маю ідэйку (подпіс) - індывідуальны падыход, як кажуць :)




другі - для аўтара гэтых радкоў:



Калі хто зацікавіцца - раздаю нумар Кастуся для будучых інтэрв'ю, замоваў ды захапленняў:) Нат прома-пасыл прыдумала: "З'еш мяне па-беларуску!" - рэкляма СВАЙГО хлеба. :)

жыццё, людзі, мова, Беларусь

Previous post Next post
Up