Ведаеце праграму "за шклом"? Так два тыдні амаль штодня паўсюль за мной хадзілі нямецкія журналісты і перакладнікі. На сустрэчы з сябрамі, калегамі, з кампазітарамі і рэдактарамі, на выступы і інтэрв'ю, на радыё і тэлебачанне, на пікеты і святы - і нават дамоў на вячэру. І ўрэшце - самы вялікі кавалак працы - у кішэні! Падрабязней тут:
Нямеччына пачуе пра Беларусь з вуснаў Валярыны Куставай - загаловак, канечне, уга, дзякуй RR :)
Каб ня гэты нямецка-беларускі праект я б век не сустрэлася з усімі тымі, з кім даўно мусіла і каму абяцала. Скончыла кучу справаў, якія б немінуча былі адкладзеныя пры любых іншых раскаладах. Праца палягчае жыццё:)
ps О, зараз ў этэры Рацыі ідзе, кажуць супрацоўнікі:) 18.00.