Салютная мамзэль :)

Jun 07, 2010 13:59

На возеры Ванзэй
у сонечным Берліне
салютная мамзэль
чытала ля ракі,
пасля пляла вянкі
з зялёных насаджэнняў.
Салютная мамзэль
на возеры Ванзэй.

2010, Бэрлін, Нямеччына, чарнавік, вершы

Leave a comment

barbanel June 10 2010, 09:37:40 UTC
прыгожа і зайздрасна:)
выйдзі на сувязь, салютная мамзэль:))))

Reply

valjaryna June 10 2010, 13:31:17 UTC
загарэлым дзеўкам з мора ня мусіць быць зайздрасна! ці так наадпачывалася, што адпачываць і адпачываць пасьля такога?)))
С.М.)))

Reply

barbanel June 10 2010, 15:27:41 UTC
да калі той адпачынак быў...
але там не, там я пару разоў днём па абедзе спала нават...

Reply

valjaryna June 10 2010, 22:28:16 UTC
ооо! дык нармалёва! у мяне такога не было ўжо гады два. толькі калі так напрацуесься запар колькі сутак, што валісься - як мая прабабуля казала - з капыцьця далоў! :))

Reply

barbanel June 11 2010, 08:53:54 UTC
ауууууу!!!!
чакаю ад цябе ліста:(((

Reply

valjaryna June 11 2010, 09:14:16 UTC
усе лісты ўжо на Бацькаўшчыне!))

Reply


Leave a comment

Up