Feb 25, 2010 21:03
Сёння даволі нечакана сустрэлася з Валянцінай Міхайлаўнай, жонкай Рыгора Барадуліна. З аднаго боку - выпадковасьць. Зь іншага - ужо столькі часу, як штодня пра яго думаю... Валянціна Міхайлаўна была ў прыўзьнятым настроі, ехала наведаць дзядзьку Рыгора, везла газэты з публікацыямі да юбілею, каб парадаваць. Цешылася, што й з малітваў яму лягчэй.
Пачувае сябе Барадулін намнога лепей. Ацёк зьнялі. Ужо нават уставаў і прагульваўся па палаце пад наглядам Валянціны Міхайлаўны.
Добра, што ўчорашняе дарэнне кветак-падарункаў-вінаванняў на ягонае 75-годдзе ўсё ж не ператварылася ў тое, у што мела небясьпеку ператварыцца.
На наступным тыдні дзядзьку Рыгора перавядуць у рэабілітацыйную палату, дзе сябры змогуць яго наведаць і сказаць, гледзячы ў вочы, усё тое, пра што апошнія тыдні маліліся. Дзякуй Богу.
асабістае,
жыццё,
літаратура,
Барадулін