Літаратурна-мастацкі пленэр у Паланзе: анталогія!

Dec 29, 2009 19:27

На пачатку верасня мне пашанцавала трапіць на незвычайны літаратурна-мастацкі пленэр. Толькі ўявіце: мора, сонца і цудоўная кампанія, якая суткі навылёт толькі і гаворыць пра паэзію. ІІІ-ці Міжнародны пленэр паэтаў і мастакоў, прысвечаны тысячагоддзю Літвы, сёлета прайшоў у Паланзе.




Беларускі паэтычны дэсант гэтым разам выявіўся найбольш маладым - у вясёлай кампаніі Андрэя Хадановіча, Глеба Лаба­дзенкі, Віталя Рыжкова і Насты Манцэвіч мне давялося трапіць у Вільню...

Удзень паэты збіралі перліны-словы на пляжы, сягаючы ў сваіх пошуках да самага далягляду, у якім мора рабілася небам. Мастакі ж выяўлялі на сваіх палотнах усё гэтае дзіва. А ўвечары ўсе разам збіраліся за сталамі на творчыя майстэрні - гутарылі, абмяркоўвалі, спраўджвалі паэтычныя нюансы з аўтарамі і натхняліся ажно да самае раніцы. Вынікам творчых намаганняў сталася літаратурна-мастацкая анталогія «Вечары богавага дрэва», у якую трапілі творы ўсіх удзельнікаў пленэру ў перакладзе на літоўскую, беларускую, украінскую і грузінскую мовы.

Надоечы згаданая анталогія з’явілася на сайце Саюза літоўскіх пісьменнікаў, дзе кожны зможа азнаёміцца з яе зместам. Спампаваць анталогію "Вечары богавага дрэва".

Чытаць тэкст цалкам у "Новым часе"  (ад 24 сьнежня 2009) (+фота)

літаратура, публікацыі, пленэры, Паланга, "Літаратурная Беларусь", Літва, пераклады

Previous post Next post
Up