"Бязьмежжа" - 2009 (ч.І) "Бязьмежжа" - 2009 (ч.ІІ) Новае Ляўкова. Бора-здруй.
1. Цалкам засьнежаны стол выглядаў казачна - і я ганебна сапсавала яго неруш, хоць і дзеўка, а ўсё адно цягне чаго сапсуць :)
2. З канякам... Спрабую адхукаць. Пры тэмпературы -24 градусы не дзіўлюся, чаго той здраньцьвелы такі быў...
3. Каля Каляднай зоркі з талковым хлопчыкам Пашам, існым гарадзенцам - гэны сам каго хочаш адхукае :)
4. Мы зь Юрасём Несьцярэнкам нат за сталом у кажухах - такі дубар. Затое насьпяваліся...
5. А Сяржук ўсё адно на росхрыст хадзіў ды зваліў палову семінара прастудаю, а сам застаўся жывы і здаровы :)
6. Толькі паэзія і грэла :) І Вапа, бо Вапа- гэта песьня! :)
7. Ды ўсьмешкі паразумення ад калегаў, якіх і сама з прыемнасьцю слухала ды слухала б:)
8. А гэта я ўжо нешта сур'ёзнае спрабую давесьці - пранікаюцца :) Б. Пятровіч - М. Андрасюк (толькі празаікі!:)
9. Вапа кажа: "Ідзі, ідзі сфатаграфуй Андрасюка пад яго ж плітою!" :)) Падаецца, абодва тут добра глядзяцца ;)
10. Яўген Вапа: "Пачакай зь вершамі, ты мне спачатку адкажы, скуль ты ёсьць?!" :)
11. Нармальна неяк адказала мо:)
12. Яўген Вапа: "Вось гэта справа!" :) (с) Алег Ліс
13. А потым мы нацягнулі цёплыя шкарпэткі і паехалі зь Белавежскай пушчы ў Менск... (с) Валярына
14. Па дарозе грэліся... з таго, што прыстойна выкласьці - паруўкамі! :) Фоты П. Качатковай