Літаратурны фестываль European Borderlands

Sep 25, 2009 23:14

Літаратурны фестываль 25.09. - 26.09.2009
Дом дружбы (вул. Захарава, 28, ст.м. Плошча Перамогі)
Беларуская, нямецкая, літоўская, украінская, польская мовы і літаратуры

Літаратурны фестываль European Borderlands («Еўрапейскія краіны-суседкі») сёлета едзе ў Літву і Беларусь - на ўсходнюю мяжу Еўрапейскага саюза. Гэта мяжа пасля пашырэння ЕС ў 2004 годзе падзяліла культурную прастору, непарыўна зьвязаную гістарычна і сатканую ў адно цэлае.

Праграма European Borderlands - Абсягі паэзіі зводзіць разам самыя цікавыя галасы ў паэзіі і прозе Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ужо тры гады запар фонд “Allianz Kulturstiftung” і Берлінскі літаратурны калоквіюм ладзяць літаратурны фэстываль у памежных рэгіёнах Еўропы. Тое, што было распачата ў Львове ў 2006 годзе і знайшло свой працяг у Лейпцыгу і Бухарэсце, румынскіх Ясах і Кішынёве, цяпер можна будзе ўбачыць у Вільнюсе і Мінску: 15 аўтарак і аўтараў з Літвы, Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны 23-24 верасня ў Вільнюсе, а 25-26 верасня ў Мінску будуць прэзентаваць адно аднаму і публіцы свае тэксты і погляды на літаратуру.

25 верасня ў 18.00 (Дом дружбы, вул. Захарава, 28): Культуры сустракаюцца ў слове: дыскусія з удзелам аўтараў. Выступы-чытанні Валерыі [Валярыны] Куставай і Артура Клінава.

26 верасня 16-21 гадзін: Вялікія развітальныя чытанні European Borderlands - Абсягі паэзіі. Мяне там ня будзе, але каб была, то наведалася б - будзе прыстойная канцэтрацыя паэтаў на 1 метр квадратны :)

Уваход вольны

фэсты, pr, абвесткі, выступы, вечарыны, Беларусь, Нямеччына, імпрэзы

Previous post Next post
Up