"Выявы-2008": Разанаў з лямпачкамі ў галаве

Dec 09, 2008 19:19





Вы + Я + ВЫ =
                                                                           ВыЯВы =
                                                                          Выявы
                                                                                   Замест эпіграфа

Прэзэнтацыя літаратурна-візуальна-мастацкага праекту "Выявы-2008" прайшла як найлепей. Што тут скажаш, калі ўсё атрымалася. Прыемна выступаць, калі ў залі аншлаг.

Прыемна, што твае ідэі кранулі журналістаў ажно да назову матэрыяла (+фоты, фоты, фоты!) Для тых, хто прафукаў: гэта я пра выказаныя мной сьмелае дапушчэнне (поўная, дарэчы, адсябечына: няхай даруе дызайнер і паэт!), што на вокладцы "Выяваў-2008" зьмешчаны профіль маладога Алеся Разанава з лямпачкамі ў галаве, і надзею на тое, што на вокладцы  "Выяваў-2009" мы пабачым профіль маладога Рыгора Барадуліна з тым самымі лямпачкамі - сымбалем найноўшай літаратуры.

Зрэшты, я пасьля разважыла іначай: мажліва, на вокладцы профіль антычнага паэта, а лямпачкі - прыкмета яго асучасьненасьці :) Маўляў, не парываючы з класічнай традыцыяй, мы вам добра-такі ўкруцім мазгі... :)

Прыемна выручаць арганізатараў 40-хвіліннай інтой перад пачаткам імпрэзы (на гэта я пакуль спасылкі не знайшла :).

Прыемна, калі ў харошых людзей атрымліваецца хораша ажыццяўляць задуманае.

Прыемна, калі напрыканцы імпрэзы ў цябе не стае абсалютна выпадкова захопленых з сабой яшчэ некалькіх асобнікаў кніг.

Прыемна, што і самі гледачы забыліся на гадзіннікі падчас дзеі.

Прыемна, калі сьвята ствараем разам (гучыць амаль што лёзунгам :)

+ Пра "Выявы-2008" па-французску.
+ Уражанні ад адной з цудоўных ўдзельніц.
+ Пра "Выявы-2008" на сайце СБП.
+ Фотасправаздача ад Вікі Трэнас у стылі рэпетыцыі.
+ Уражанні ад Юлі Новік.

P.S.
Калі хтосьці знойдзе яшчэ нейкія матэрыялы (справаздачы, фота, відэа) з імпрэзы - скідвайце спасылкі, разам усьміхнемся.

P.P.S.
Сёння (9 сьнежня) сустракаемся на Дні народзінаў Максіма Багдановіча.

cd, публікацыі, прэзэнтацыі, выступы, імпрэзы, фотаздымкі

Previous post Next post
Up