Музей Максіма Багдановіча і кампанія “Будзьма” запрашаюць аматараў беларускага хараства і паэзіі разам адзначыць 117-ю гадавіну з дня нараджэння цудоўнага беларускага паэта Максіма Багдановіча.
9 снежня збяруцца знаныя беларускія музыкі, пісьменнікі, акторы, каб успомніць самага юнага і рамантычнага паэта, а таксама прачытаць вершы і праспяваць песні, ахвяраваныя Максіму. У вечарыне возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Сяргей Панізнік, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, Зінаіда Феакцістава, Людміла Хейдарава, Алесь Камоцкі, Валярына Кустава, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, Віка Трэнас, МАЗ-ансамбль пад кіраўніцтвам Льва Маеўскага, акторы тэатру “Жывое слова” і інш.
Таксама ў праграме імрэзы літаратурная віктарына па творчасці М.Багдановіча. Пераможцаў чакаюць прызы.
Пачатак а 17-й гадзіне.
Месца дзеяння: г. Менск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Уваход вольны.
Укладання кветак да помніка адбудзецца а 12-й гадзіне.